Аб'ём транзітных перавозак Беларускай чыгункі сёлета павялічыўся на чвэрць

15 декабря 2017

У Маскве прэзентавалі транзітны патэнцыял нашай краіны. За круглым сталом сабраліся кіраўнікі Беларускай чыгункі, прадстаўнікі расійскіх грузавытворцаў, бізнесмены і кампаніі - аператары рухомага саставу. Беларуска-расійская чыгуначная сувязь - адна з самых актыўных. Толькі з Расіі праз Беларусь праходзіць больш за 80 % гандлёвых грузаў. За 10 месяцаў гэтага года аб'ём перавозак у гэтым кірунку склаў больш як 50 мільёнаў тон.

Удзельнікі круглага стала пазнаёмілі расійскіх калег з тэхнічнымі і лагістычнымі магчымасцямі Беларускай чыгункі, а таксама з новай тарыфнай палітыкай на наступны год.