Аб'ём гандлю паміж Беларуссю і Індыяй летась наблізіўся да адзнакі ў паўмільярда долараў

20 мая 2013

Паспяховымі сталі сумесныя праекты ў энергетыцы, электроніцы, сферы праграмнага забеспячэння. Паводле ацэнак экспертаў, у найбліжэйшы час тавараабарот паміж краінамі можа вырасці да двух мільярдаў долараў. Сярод перспектыўных кірункаў эксперты называюць 4 асноўныя. Калійныя ўгнаенні - гандаль, які ўжо зараз прыносіць Беларусі вялікую долю экспарту. Эксперты робяць стаўку  і на развіццё адносін у галіне дарожнага будаўніцтва. Індыйскі бок зацікаўлены ў куплі дарожнай тэхнікі і адкрыцці сэрвісных і дылерскіх цэнтраў беларускага Амкадара. Беларусь штогод купляе ў Індыі лекаў на 5 мільёнаў долараў. У стварэнні імпартазамяшчальных фармацэўтычных прадпрыемстваў зацікаўленыя абедзве краіны. І, нарэшце, машынабудаванне. Для здабычы карысных выкапняў - алюмінія, медзі, марганца і баксітаў - Індыя купляе кар'ерную тэхніку БелАЗ.