Аб эканоміцы начыстую. Вынікі 2017 года і перспектывы

21 января 2018

Гэтак жа павінна сёлета радаваць і беларуская эканоміка, абяцаюць ва ўрадзе. Планка на 2018-ы - тры з паловай працэнты росту ВУП. Вялікія надзеі на знешні попыт і прыбытковую працу рэальнага сектара. Урад чакае дынамікі за кошт працы нафтахіміі і продажу легкавых аўто, а таксама іншых мадэрнізаваных вытворчасцяў. У прыярытэце рост зарплат, павышэнне прадукцыйнасці працы, паніжэнне сабекошту прадукцыі, а таксама новыя працоўныя месцы. І тут асаблівыя надзеі на малы бізнес. Для яго - ліберальны пакет з ільготамі, скарачэннем праверак і адміністрацыйных працэдур.

Нагадаем, летась ВУП Беларусі павялічыўся на 2,4%. Гэта вышэй, чым чакалася (у прагнозе быў запісаны рост на 1,7%). У агульную скарбонку ўкладвалі ўсё. Прамысловасць - рост на 6%, інвестыцыі - больш чым на 5%, а сельгасвытворчасць і рознічны тавараабарот - плюс 4. Летась была і рэкордна нізкая інфляцыя - звыш 4,5%. А на гэты год запланаваны рост цэн не больш чым на 6%.

Аб гэтым кіраўнік Мінэканомікі Уладзімір Зіноўскі расказаў у эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру". Да яго мы вернемся ледзь пазней. А пакуль пагаворым аб эканоміцы праз прызму знешняй палітыкі.