ААТ "Нафтан" - у авангардзе беларускай нафтахіміі

6 февраля 2018

Адразу два юбілеі адзначае адкрытае акцыянернае таварыства "Нафтан". 55 гадоў - з моманту атрымання першага беларускага бензіну - і 50 гадоў - з даты выпуску першага айчыннага поліэтылену. Нафтаперапрацоўчы гігант стаяў у авангардзе беларускай нафтахіміі. Менавіта з "Нафтана" пачалася гісторыя развіцця не толькі цэлай галіны беларускай эканомікі, але і гарада Наваполацка. І сёння больш за 10 тысяч яго жыхароў працуюць на нафтаперапрацоўчым прадпрыемстве (відэа).