Беларусь на фінальнай стадыі ўступлення ў СГА

28 ноября 2019
Павысіць экспартныя магчымасці і інвестыцыйную прывабнасць краіны  дазволіць уступленне Беларусі ў СГА, лічаць эксперты. Гэта важны інструмент для прасоўвання нацыянальных інтарэсаў на міжнароднай арэне. Членства Беларусі ў СГА ўмацуе пазіцыі краіны ў перамовах  з міжнароднымі эканамічнымі арганізацыямі (такімі, як МВФ і Сусветны банк) і павысіць яе інвестыцыйную прывабнасць. Акрамя таго, інтэграцыя ў глабальную гандлёвую сетку  дазволіць экспарцёрам забяспечыць роўныя ўмовы канкурэнцыі.

Перамовы па ўступленні ў СГА разлічваюць завяршыць ужо ў наступным годзе. Сёння Беларусь на фінальнай стадыі гэтага працэсу. За апошнія 3 гады падпісаныя пратаколы аб завяршэнні двухбаковых перамоў з такімі краінамі - членамі СГА, як Японія, Рэспубліка Карэя, Швейцарыя і Нарвегія.