Аб кошце красовера Geely Atlas сёння заявілі адразу два дылерскія цэнтры

15 декабря 2017

Стартавая цана красовера Geely Atlas у базавай камплектацыі складае 17 тысяч 600 долараў у эквіваленце. Аб кошце аўто сёння заявілі адразу два дылерскія цэнтры. Аднак гэтая лічба рэкамендаваная для юрыдычных асоб. Зрэшты, на ўсе тыя машыны, якія паставіў завод, ужо зроблены папярэднія заказы, заяўляюць прадаўцы. Колькі прыйдзецца заплаціць за народны аўтамабіль радавому беларусу, і дзе можна запісацца на тэст-драйв? З падрабязнасцямі - Аляксандр Харавец.

На тэст-драйве ў журналіста і падарожніка Дзмітрыя Навіцкага пабывала не адна тысяча машын. Летась аўтаэксперт пабываў на Geely папярэдняга пакалення і ў самай халоднай кропцы зямлі - у Якуціі. Пераадолеў больш за 26 тысяч кіламетраў. Сёння тэсціруе Atlas. Мужчына не хавае эмоцый ад кіравання гэтай мадэллю і ўпэўнены, красовер без праблем даедзе да Чукоткі і назад.

Запісацца на тэст-драйв красовера сёння змаглі і ўсё жадаючыя падчас афіцыйнага адкрыцця двух дылерскіх цэнтраў у сталіцы. Першы - у раёне ждановіцкага рынка на Ціміразева, 123, другі - па вуліцы Арлоўскай. Тут прапанаваны ўвесь мадэльны рад Geely Atlas.

У базавай версіі пакупнікам прапаноўваюць кросовер з 6-ступеньчатай механікай, 2- літровым атмасфернікам і пярэднім прывадам. Тут ужо ёсць кандыцыянер, дзве падушкі бяспекі, а таксама стандартны набор памочнікаў вадзіцеля пры руху.

А вось у топавых мадэлях - поўны фарш. Скураны салон, падагрэў сядзенняў, бартавы камп'ютар, круіз-кантроль, панарамны дах, мультымедыйная сістэма з галасавым кіраваннем і яшчэ шмат прыемных плюшак. Пад капотам - рухавік аб'ёмам 2,4 літра, з аўтаматычнай каробкай перадач і поўным прывадам.

Што да цэн, то яны пакуль не канчатковыя, распавядае дырэктар дылерскага цэнтра Віталь Чатырбок. І рэкамендаваныя для юрыдычных асоб. Кошт базавай версіі складае 17 тысяч 600 долараў. У люксавай камплектацыі крыху больш за 26 тысяч па курсе Нацбанка.

Да канца года дылеры плануюць прадаць каля паўтысячы красовераў. Афіцыйны старт продажаў Geely Atlas чакаюць на наступным тыдні адразу на беларускім і расійскім рынках. Адначасова з гэтым запрацуе і склад запчастак. А ўжо ў новым 2018 годзе пачне працаваць і праграма льготнага крэдытавання.