Аб супрацоўніцтве па ўсіх кірунках гаварылі на сустрэчы Н. Качанава і пасол Азербайджана ў Беларусі

26 марта 2021
Плённае супрацоўніцтва па ўсіх кірунках - асноўная задача ў адносінах афіцыйнага Мінска і Баку! Аб гэтым гаварылі сёння на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з паслом Азербайджана ў Беларусі. Краіны  актыўна развіваюць двухбаковыя адносіны, у прыватнасці, у эканоміцы. Наладжаны экспарт і імпарт - тавараабарот летась вырас у паўтара раза. 

Наталля Качанава дадала, што ў супрацоўніцтве паміж краінамі ёсць яшчэ шмат перспектыў, якія могуць знайсці сваё адлюстраванне ў розных кірунках, у тым ліку ў гандлёвай і гуманітарнай сферы.