Пра супрацоўніцтва ЕАЭС і Індыі сёння гаварылі ў Дэлі

11 мая 2016

Гаворка ідзе аб развіцці партнёрства паміж рэгіёнамі на прыкладзе Беларусі і Расіі. У прыватнасці, прапанавана ўстанавіць рэжым свабоднага гандлю з Еўразійскім эканамічным саюзам. Гэта прапанаваў Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з прэзідэнтам Індыі. У сваю чаргу Пранаб Мукерджы цёпла адклікаўся аб сваім візіце ў нашу краіну ў чэрвені мінулага года і сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі. Адзначым, наша парламенцкая дэлегацыя знаходзіцца ў Індыі з афіцыйным візітам. Акрамя сустрэч з кіраўніцтвам краіны, у праграме бізнес-форум, адкрыццё сэрвіснага цэнтра БелАЗа і наведванне Нацыянальнага інстытута тэхналогій.