Аб папулярызацыі малога і сярэдняга бізнесу гаварылі ў Мінску

11 октября 2013

Глабaльныя ланцужкі паставак у сусветным гандлі, і як дапамагчы кампаніям уключыцца ў гэты працэс. Аб папулярызацыі малога і сярэдняга бізнесу ў Мінску гаварылі эксперты і аналітыкі з Расіі, Грэцыі, Італіі, прадстаўнікі МЗС Беларусі. Наша краіна ўжо працуе не толькі на сваю цікавасць, але і робіць добрую прадукцыю для буйнога замежнага бізнесу.


Гэта сустрэча - працяг інфармацыйнага абмену. У яе рамках - другое пасяджэнне Рабочай групы па развіцці міждзяржаўнай сеткі інфармацыйна-маркетынгавых цэнтраў для папулярызацыі тавараў і паслуг дзяржаў-удзельнікаў СНД на нацыянальныя рынкі. Праца з транснацыянальнымі кампаніямі - адносна новы кірунак для Беларусі. Патэнцыял нашай краіны вельмі высокі. Вынікі сустрэчы гэта пацвердзілі.