Аб прыбытковай мадэрнізацыі гаварылі падчас рабочай паездкі прэм'ера ў Магілёўскую вобласць

20 февраля 2021

Каб быць канкурэнтаздольным на рынку, прадпрыемствам трэба быць гнуткімі і хутка перабудоўвацца пад яго запыты. Аб гэтым гаварылі падчас рабочай паездкі прэм'ера ў Магілёўскую вобласць.

У Бабруйскай друкарні Непагодзіна зараз манціруюць новую лінію для водціску электроннага кода

Ён шырока ўжываецца пры маркіроўцы тавараў у Еўразійскім эканамічным саюзе. На прадпрыемстве разлічваюць, што гэты інвестпраект акупіцца за 2-3 гады, бо попыт з боку вытворцаў будзе.

8 гадоў таму тут таксама запусцілі новы праект па вытворчасці пакавання для харчовых прадуктаў. Сёння ў друкарні аб'ём гэтай прадукцыі ўдвая большы, чым тое, што выпускалі раней. Гэта папяровыя бланкі, талоны і білеты.