Аб прававой базе ЕАЭС, а таксама сумленнай канкурэнцыі і адказнасці за парушэнні на рынку "пяцёркі" гавораць сёння ў Мінску

26 июля 2019

Аб прававой базе ЕАЭС, а таксама сумленнай канкурэнцыі і адказнасці за парушэнні на рынку "пяцёркі" гавораць сёння ў Мінску на грамадскай прыёмнай Еўразійскай эканамічнай камісіі. Гэта пляцоўка для дыялогу бізнесу і дзяржорганаў, дзе паднімаюцца самыя вострыя пытанні па штучных бар'ерах і змовах на таргах, з якімі сутыкаюцца ў тым ліку і нашы вытворцы. Зараз на разглядзе ў Еўразійскай эканамічнай камісіі знаходзіцца 28 заяў ад вытворцаў краін ЕАЭС.

Прадстаўнікі ЕЭК правядуць і індывідуальны прыём кіраўнікоў буйных беларускіх прадпрыемстваў, а таксама прыватных кампаній, якія гандлююць на рынку ЕАЭС. Галоўнае - гэта павышэнне інфармаванасці, як адстойваць свае правы.




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя