Аб планах у эканоміцы і супрацоўніцтве з Расіяй. Прэзідэнт правёў нараду з членамі ўрада

4 Верасня 2019

Безумоўна, бяспека - гэта яшчэ і заклад паспяховага развіцця эканомікі. Бо нездарма гавораць, што замежны капітал  ахвотней заходзіць менавіта ў "ціхую гавань". 
Сёння ў Палацы Незалежнасці абмяркоўвалі планы эканамічнага развіцця Беларусі. Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з урадам. У цэнтры ўвагі пытанні, ад якіх залежыць  і работа рэальнага сектара, і дабрабыт беларусаў. 

Якія акцэнты расставіў наш Прэзідэнт,  спытаем у Наталлі Брэвус.

Нягледзячы на тое, што яшчэ здаецца толькі-толькі мінула палова 2019-га, урад вызначаецца з планамі на год наступны, з тым,  як мы будзем жыць. Гэта не рана. Гэта як раз такі своечасова. Ужо зразумела, як складаецца сітуацыя і ў якіх умовах прыйдзецца працаваць. Забягаючы наперад,  скажу,  відавочна, што  працаваць прыйдзецца ў тэмпе. Не расслабішся! Пачынаючы  размову з эканамічным блокам урада, Прэзідэнт нагадаў,  у чым асаблівасць маючага  перыяду. 
Неабходна актыўней дыверсіфікаваць рынкі збыту. Справядлівасці дзеля  скажам:  працаваць прыходзіцца ў няпростых умовах. Не так даўно эксперты з МФВ і Сусветнага банка зноў знізілі чаканні па росце сусветнай эканомікі. Запавольваецца еўразона, гандлёвыя войны паміж ЗША і Кітаем узмацняюць канкурэнтную барацьбу рынках. На тых самых, якія ой якія адчувальныя для беларускіх вытворцаў. Геапалітычная напружанасць адбіваецца на сыравінных зонах і вядзе да адкладзенага попыту на інвестыцыйныя тавары. Усе гэта выклікі, з якімі трэба лічыцца. 

Але  і гэтая думка гучыць ад Прэзідэнта: трэба варушыцца,  асабліва ў продажах за межамі Беларусі. Як гаворыцца,  адной Расіяй сыты не будзеш. 

"Стрыманы аптымізм" - прыкладна так  можна сказаць аб планах урада на 2020 год. Гэта зразумела па асноўных лічбах, якія прапаноўваліся Саўмінам у праекце прагнозу і абмяркоўваліся раней. Рост эканомікі 2,5 %, прыкладна на столькі ж вырасце прадукцыйнасць працы. Амбіцыйна глядзяцца планы па інвестыцыях, рост цэн не вышэй за 5 %. Але важна і тое, што напружаныя задачы гэтага  года таксама ніхто не адмяняў,   пакуль эканоміка паказвае мінімальны рост, але час яшчэ ёсць. У розуме трымаюць рэзервы ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці і будаўніцтве - пакуль гэтыя сферы не далі  тую прыбаўку ў  ВУП, на якую разлічваюць. 

Прэзідэнт нацэльвае на выкананне планаў па ўсіх кірунках. Ну і меседж, які не раз гучаў для топ-менеджменту прадпрыемстваў - ён ранейшы: не варта чакаць бясконцага падсілкоўвання і спадзявацца на фінансавую мыліцу дзяржказны. Больш ініцыятывы. І больш разлічваць на сябе. Ну а пакуль сітуацыя складаецца так, што замацаваць эканамічную стабільнасць, можа быць нават важней, чым прырастаць  хуткімі скачкамі.