Аб перспектывах Еўразійскага эканамічнага саюза гаварылі сёння і ў Мінску

10 июня 2014

У беларускай сталіцы ўрачыста адкрыты медыяфорум. Прывітанне яго ўдзельнікам накіраваў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. На парадку дня адкрытага дыялогу журналістаў і экспертаў - глабальныя пытанні, якія хвалююць увесь свет. Геапалітыка, эканоміка і роля СМІ ў сусветных працэсах - сваё меркаванне выказаць і быць пачутым зможа кожны. Сёння, у асноўны дзень медыяфоруму, сабраліся больш за 250 прадстаўнікоў з розных краін.


Аб тым, што хвалюе грамадства сёння, - рэпартаж Ксеніі Рабчынскай.


Інфармацыйная нагода ў эпоху глабалізацыі або павелічэнне ролі журналістыкі ў сучасным грамадстве. Сёння ў Нацыянальным алімпійскім камітэце больш за 250 міжнародных экспертаў, палітолагаў, вядомых журналістаў гавораць аб партнёрстве ў імя будучыні. На афіцыйным адкрыцці міжнароднага медыяфоруму абмяркоўваюць тое, што ўжо заўтра будзе хваляваць планету.


Форум у Мінску ўжо традыцыйна становіцца вялікай пляцоўкай для адкрытага дыялогу медыяменеджараў з двух дзясяткаў краін свету. За тры дні працы тут фактычна ствараюць тэмы, якія наступныя некалькі месяцаў будуць на першых палосах газет. Зразумела, ключавая сёння - падпісанне дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза.


Аб фарміраванні новай геапалітыкі, мабыць, гаварылі больш за ўсё. І не толькі з трыбун, але і ў кулуарах. І гэта зразумела. Сёння нават сама абрэвіятура ЕўрАзЭС у топе запытаў усіх пошукавых сістэм.


Міхаіл Гусман, першы намеснік генеральнага дырэктара ІТАР-ТАСС: Гэта, увогуле, стварыла новую геапалітычную рэальнасць, саюз не накіраваны супраць каго-небудзь. У той жа час вельмі эфектыўны, важны, патрэбны механізм, інструмент, утварэнне, якое галоўнай мэтай ставіць паляпшэнне жыцця людзей у нашых краінах.


Не засталася ўбаку і тэма Украіны і яе ўдзел у інтэграцыйных працэсах. Наогул шматгадзінны дыялог закрануў амаль усё, аб чым пішуць сёння ў газетах, гавораць на радыё, паказваюць па тэлевізары. Адной з папулярных тэм стала асвятленне ў прэсе і святкаванне 70-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Вераніка Крашэннікава, кіраўнік цэнтра міжнароднай журналістыкі і даследаванняў Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва Россия сегодня: Для сённяшніх пакаленняў, для маладых пакаленняў асабліва важна памятаць тое, што адбывалася, тое, як ваяваў беларускі, савецкі народ. Гэта з'яўляецца гарантыяй таго, што падобныя войны не паўторацца.


Абмяркоўвалі і тэму, якая нязменна на парадку дня падобных мерапрыемстваў з года ў год і хвалюе кожнага, -- эканоміка. У Мінску гутарка, зразумела, ідзе аб прыкладзе Беларусі.


Эдуард Нагдалян, галоўны рэдактар газеты Деловой экспресс, Арменія: Я выдатна ведаю макраэканамічныя паказчыкі Беларусі. Гэта фантастыка, з майго пункта погляду, таму што рэдка каму ўдалося за гады так званых рыначных рэформаў (для многіх краін гэтыя рыначныя рэформы насамрэч былі так званымі). Яны зараз і марыць не могуць аб тых паказчыках, якія сёння ёсць у Беларусі.


Афіцыйна асноўным матывам форуму сёлета стала глабалізацыя. Тэма, адзначаюць эксперты, невычарпальная, але ад гэтага дыскусіі становяцца толькі больш яркімі і вострымі.


Рыгор Рапота, Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы: Форум дае магчымасць для абмеркавання такой тэмы, як павелічэнне ролі Інтэрнэту. Гэты сродак масавай інфармацыі або інфармацыйны рэсурс, які нельга адносіць да СМІ. Але гэта фактар жыцця, які ўплывае на развіццё грамадства.


Дыскусіі сёння доўжыліся да самага вечара і перапыніліся толькі на ноч. Заўтра з раніцы зноў вялікі міжнародны дыялог. І не толькі на афіцыйнай пляцоўцы форуму. Плануецца, што ўдзельнікі і госці наведаюць славутасці Мінскага рэгіёну і, вядома, не абыдуць бокам тэму брэнда Беларусі. У Год гасціннасці яна як ніколі актуальная.