Аб канкрэтыцы дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі гаварылі сёння ва ўрадзе

13 ноября 2018

У прыватнасці, абмяркоўваліся рэалізацыя сумесных праектаў у машынабудаўнічай, хімічнай, тэкстыльнай, фінансавай, транспартна-лагістычнай і іншых галінах. Прамысловая кааперацыя, узаемнае інвеставанне і сумесныя навукова-тэхнічныя праграмы дапамогуць выйсці эканамічным адносінам Беларусі і Турцыі на якасна новы ўзровень, упэўненыя абодва бакі.

У Савеце Рэспублікі шмат увагі падчас дыялогу надалі пытанням бяспекі ў Еўропе і свеце. Гаварылі аб сумесных праектах у гандлі, лагістыцы, адукацыі і банкаўскай сферы. Абмеркавалі і турыстычны патэнцыял дзвюх краін. Плануецца, што самалёты з турыстамі паміж Беларуссю і Турцыяй стануць лётаць яшчэ часцей.