Пра будучыню Аршанскага рэгіёна гаварылі падчас рабочай паездкі прэзідэнта ў Віцебскую вобласць

28 августа 2020
Орша павінна выкарыстоўваць больш уласных рэсурсаў для развіцця раёна. Пра будучыню рэгіёна гаварылі падчас рабочай паездкі прэзідэнта ў Віцебскую вобласць. Аляксандр Лукашэнка наведаў прадпрыемства па вырабе сыроў. Гэта адна з вытворчых пляцовак беларускага малочнага гіганта "Савушкаў прадукт". Некалькі гадоў таму  брэсцкая кампанія выкупіла мясцовую малочную вытворчасць, што знаходзілася ў цяжкім фінансавым стане. Гэта стала пачаткам адраджэння аршанскай малочкі. Выпускаць якасны і канкурэнтны прадукт на састарэлым абсталяванні было немагчыма. Прадпрыемства мадэрнізуюць. Сучасная вытворчасць паступова нарошчвае магутнасці, а значыць  мае патрэбу  як у дадатковых рабочых руках, так і ў сыравіне. Прэзідэнту далажылі  наконт стану спраў на іншых заводах. Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз нагадаў: пры прыняцці любых рашэнняў у аснове асноў павінны быць людзі і іх зарплаты. 

Прэзідэнт параўнаў працу прыватных і дзяржпрадпрыемстваў

Прэзідэнт заклікае не рабіць розніцы паміж дзяржаўнымі і прыватнымі прадпрыемствамі - усе павінны працаваць аднолькава эфектыўна. Сучасныя тэхналогіі і выключна высокія вынікі - гэтаму сёння пільная ўвага.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу: усе вытворчасці павінны працаваць у роўных умовах. "Нам трэба ставіць прадпрыемствы ў роўныя ўмовы, пачынаючы з сыравінных зон. Адзіная папраўка: мы будзем рабіць акцэнт на надзейнасці і адданасці дзяржаве - не Лукашэнку, каб не дапусціць таго, што адбылося зараз. У вас у пераважнай большасці прыватнікі пачалі хістацца. І не проста хістацца - яны многія подла сябе паводзяць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за сваё меркаванне ў Беларусі не пачнуць "ламаць людзей". "Вось журналісты стаяць. У іх у паловы можа быць сваё меркаванне, але яны ж не ходзяць па вуліцах і не дастаюць краіну, у той час як гусеніцы ляскаюць за межамі. Таму папраўка, калі хочаце, маральна-палітычная, псіхалагічная, павінна быць, - лічыць прэзідэнт. - Каб у нас не было спрэчак: гэтая  вакханалія заканчваецца, трэба займацца эканомікай".

Рабочая паездка прэзідэнта - гэта заўсёды комплексны погляд на развіццё рэгіёна. Аляксандру Лукашэнку далажылі  наконт стану спраў у вобласці - будаўніцтва, прамысловасць, сельская гаспадарка, нафтаперапрацоўка. Па словах губернатара Віцебшчыны, рэгіён працуе стабільна, сацыяльна-эканамічнае сітуацыя не напружаная.