Пра бізнес у сельскай гаспадарцы сёння гавораць удзельнікі Беларуска-нідэрландскага форуму

5 июня 2013

Цырымонія адкрыцця сустрэчы ў рамках аграпрамысловага тыдня праходзіць у гэтыя хвіліны на экспазіцыйным полі ў гаспадарцы Гастэлаўскае. Сёлета асабліва насычаная дзелавая праграма. Ад пошуку новых інвестараў да абмену вопытам вядзення бізнесу. Для гэтага ў Мінск прыехалі 400 дэлегацый з 18 краін.