Новы завод па вытворчасці пелет адкрылі ў Барысаўскім раёне

21 мая 2020
Вытворчасць пелет на базе Барысаўскага доследнага лясгаса. Новы завод, які адкрылі сёння, дазволіць атрымліваць да 30 000 тон паліўных гранул за год. Высакаякасная прадукцыя класа А  найперш арыентавана на экспарт. За мяжой вялікі попыт на такое альтэрнатыўнае паліва. Вытворчасць пелет безадходная. На перапрацоўку ідзе і пілаванне. На новым заводзе створаны дадатковыя працоўныя месцы. У гэтым месяцы атрымаюць першую тысячу тон пелет.

Вытворчасцю пелет у Мінскай вобласці займаюцца таксама ў Стоўбцах і Капылі, але ж барысаўскі завод - першы такой магутнасці і высокага класа.