Новы завод па перапрацоўцы бульбы рыхтуецца да адкрыцця ў Стоўбцах

15 июля 2019

Вытворчая лінія будзе буйнейшай у краіне па аб'ёмах вытворчасці. Плануецца перапрацоўваць 30 тысяч тон караняплодаў штодзень. Прадугледжана некалькі этапаў ачысткі і кантролю. У выніку бульбяная сыравіна гатова будзе для вырабу, напрыклад, снэкаў. Такія тавары запатрабаваны на амерыканскім і ўсходнім рынку. Таму большую частку прадукцыі будуць адпраўляць на экспарт. Дзякуючы новым вытворчасцям, створаць і паўсотні дадатковых працоўных месцаў. Дарэчы, гэты паказчык у Стаўбцоўскім раёне расце хуткімі тэмпамі. Для развіцця бізнесу ў раёне прадугледжаны інвестыцыйныя магчымасці і індустрыяльныя пляцоўкі. Гэта свабодныя тэрыторыі для будаўніцтва новых прадпрыемстваў - у будучым гэта дазволіць адкрываць новыя рынкі збыту.