Новы цэх пабудуюць на заводзе "Полацк-Шкловалакно"

23 марта 2020
"Полацк-Шкловалакно" пачынае будаўніцтва новага цэха. Тут будуць вырабляць электраізаляцыйную тканіну, перавага якой  у дадатковай фінішнай апрацоўцы. Асноўная частка прадукцыі пойдзе на экспарт. Новы напрамак дазволіць наладзіць супрацоўніцтва  з буйнымі міжнароднымі кампаніямі. Магутнасці дазволяць выпускаць 24 мільёны метраў электраізаляцыйнай тканіны за год.

Аб выніках працы прадпрыемства за мінулы год, а таксама аб перспектывах сёння  гаварылі на зборы акцыянераў.

Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Прадпрыемству трэба больш працаваць над пытаннямі стварэння новых рабочых месцаў у Полацкім рэгіёне. Трэба сур'ёзна папрацаваць над асваеннем інвестыцыйнай праграмы. Яна даволі салідная".

Прадпрыемства ў Полацку - адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў шкловалакна і матэрыялаў на яго аснове. Экспартная карта - паўсотні краін.