Новы Мытны кодэкс - асноўная тэма абмеркавання бізнес-супольнасці

18 сентября 2014
Новы Мытны кодэкс - асноўная тэма абмеркавання бізнес-супольнасці, навукоўцаў, дзяржорганаў і моладзі. Сёння ў Мінску стартавала 5-я Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная стварэнню Еўразійскай эканамічнай супольнасці. У сталіцы сабраліся эксперты не толькі найбліжэйшых краін-суседак Беларусі, мытнай тройкі і Сусветнай мытнай арганізацыі. Да абмеркавання агульных пытанняў падключыліся прадстаўнікі патэнцыйных кандыдатаў па далучэнні да Мытнага саюза - Арменіі і Кыргызстана. Найболей вострае пытанне - укараненне тэхналогіі электроннага дакумента, які ўхіляе папяровую цяганіну і паскарае тэмпы гандлю.

Сяргей Барысюк, намеснік старшыні ДМК Беларусі: Да свайго прафесійнага свята 20 верасня мы ўкаранілі пілотны праект, што дазваляе аўтаматычна выпускаць асобныя катэгорыі тавараў, якія змяшчаюцца нашымі суб'ектамі гаспадарання пад мытную працэдуру экспарту. Гэта значыць без удзелу службовай асобы. Зараз мы спрабуем пераканаць нашых калег па Мытным саюзе, што за такімі тэхналогіямі будучыня.

У найбліжэйшыя два дні эксперты маюць намер усебакова вывучыць і абмеркаваць новаўвядзенні і тэндэнцыі знешнеэканамічнай дзейнасці. Запланавана правядзенне круглых сталоў: адно з актуальных пытанняў - удасканаленне інстытута ўпаўнаважаных эканамічных аператараў. Нагадаем, з 1 студзеня наступнага года ўступае ў сілу дамова аб Еўразійскім эканамічным саюзе.