Новы праект па выкарыстанні аднаўляльнай энергіі ў Мінскай вобласці

19 июня 2020
У Нясвіжскім раёне пачаў працаваць парк сонечных батарэй. Гэта праект беларуска-швейцарскага прадпрыемства. На плошчы памерам з пяць футбольных палёў размясціліся чатыры тысячы семсот пяцьдзясят сонечных панэляў. Уся геліяўсталёўка зараз актыўна акумулюе энергію, якая будзе паступаць у агульныя электрасеткі краіны. Дарэчы, з летніх месяцаў самы энерганасычаны менавіта чэрвень: гэта трыста шэсць гадзін сонечнага ззяння. Сам парк пабудавалі на месцы былога аэрадрома сельгасавіяцыі.

У найбліжэйшай перспектыве ў Мінскай вобласці пабудуюць яшчэ дванаццаць аб'ектаў па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі. Сярод іх і ветраўсталёўкі. Сумарная магутнасць усіх - амаль адзінаццаць з паловай мегават.