Новы праект Ляснога кодэкса

9 декабря 2015

Павялічыць вытворчасць так званай "дзелавой драўніны" ў Беларусі на чвэрць. На гэта нацэлены новы праект Ляснога кодэкса. Дакумент сёння прынялі на пасяджэнні сесіі Савета Рэспублікі. За апошнія 20 гадоў у Беларусі на 4% павялічылася тэрыторыя, пакрытая лесам. Зараз яна складае 40% плошчы. Асноўная задача Кодэкса - захаваць і прымножыць, а таксама атрымліваць больш высокі прыбытак ад перапрацоўкі драўніны. Да прыкладу, калі выходзіць на ўзровень Фінляндыі, то яго трэба павысіць удвая.

Новаўвядзенні ў Лясны кодэкс Беларусі дазволяць павялічыць штогадовую нарыхтоўку драўніны ў нашай краіне амаль на два з паловай мільёны кубаметраў.