Новы офіс на 200 рабочых месцаў сёння ў Гомелі адкрыла кампанія IBA

22 июля 2015

Новы офіс на 200 рабочых месцаў сёння ў Гомелі адкрыла кампанія IBA - адзін з рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій. Яго рэканструкцыя праходзіла на працягу двух гадоў, новае памяшканне знаходзіцца побач з офісам кампаніі, які ўжо працуе. Супрацоўнікі першымі ацанілі магчымасці і камфорт умоў працы. Тут не толькі самае сучаснае абсталяванне, але перагаворныя, трэнінг-цэнтр, спартыўная і фітнес-залы. Дзякуючы адкрыццю новага офіса, колькасць ІТ-спецыялістаў на працягу найбліжэйшых двух гадоў павялічыцца да 550 чалавек за кошт выпускнікоў гомельскіх ВНУ.

ІТ-бізнес Беларусі, атрымаўшы за апошнія гады сур'ёзную заканадаўчую падтрымку, стаў адным з прыярытэтных кірункаў развіцця эканомікі краіны. Экспарт паслуг Парку высокіх тэхналогій штогод вырастае ў сярэднім на 50 працэнтаў.