Новы комплекс па вырошчванні і перапрацоўцы індычкі з'явіцца ў Капыльскім раёне

21 июля 2020
Сёння далі афіцыйны старт будаўніцтву. Да 2023 года ў вёсцы Пясочнае ўзвядуць першую ў Беларусі вытворчасць такога маштабу - праект рэалізуе агракамбінат "Дзяржынскі". За год плануюць атрымліваць да 6 тысяч тон мясной прадукцыі. Цана на яе павінна быць канкурэнтаздольнай - падкрэсліў губернатар. Новая вытворчасць - гэта і новыя працоўныя месцы. Іх тут будзе каля паўтысячы.

Аляксандр Турчын, старшыня Мінаблвыканкама: "Для вобласці і для краіны, вядома, чым больш мы вырабляем такой якаснай прадукцыі, гэта добра і для прадпрыемства, і для простага чалавека, які зможа сабе дазволіць па даступнай цане купіць сабе высакаякасную прадукцыю. Таму ў мяне толькі пазітыўныя эмоцыі ад такіх мерапрыемстваў. Таму што гэта будучыня краіны, будучыня вобласці і Капыльскага раёна".

Уладзімір Лук'янаў, гендырэктар агракамбіната "Дзяржынскі": "Наша прадпрыемства з поўным замкнёным цыклам вытворчасці. Мы самі вырабляем зерневую групу. Мы самі робім свае камбікармы. Таму гэта прадпрыемства новае створанае дасць новыя рабочыя месцы ў Капыльскім раёне і новыя вытворчасці".

Абмеркавалі і экспартны патэнцыял новай прадукцыі - першыя пастаўкі беларускай індычкі запланаваныя ў Расію.