Егіпет зацікаўлены інвеставаць у Беларусь. Размова ідзе аб праектах у фармацэўтыцы, энергетыцы, у прыватнасці, кабельнай прадукцыі і вытворчасці сонечных батарэй. Пра гэта дэталёва гаварылі сёння з бізнесменамі з Афрыкі прадстаўнікі беларускіх кампаній і міністэрстваў прамысловасці, энергетыкі і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, якое курыруе ад Беларусі супрацоўніцтва з афіцыйным Каірам. Пакуль сума інвестыцый не агаворваецца, але егіпцяне ўпэўненыя, што новы праект можа з'явіцца да канца наступнага года. Егіпецкая кампанія займаецца вытворчасцю сілавых кабеляў і трансфарматараў. Яна адна з лепшых на Блізкім Усходзе і Афрыцы па новых энергарашэннях. Сумесныя прадпрыемствы ёсць ужо ў Германіі, Марока, Славеніі і Арабскіх Эміратах.
Егіпецкія бізнесмены прыехалі ў нашу краіну на Беларуска-Афрыканскі эканамічны форум. Падчас двухбаковых перамоў дзелавыя людзі шукаюць пункты цікавасці на доўгатэрміновую перспектыву. Тым больш пасля мінулага года гандаль пачаў аднаўляцца, па продажах трактароў у Егіпет аб'ёмы выраслі ўдвая. Сёння асаблівая ўвага доўгатэрміновым капіталаўкладанням.













