Новы інвестпраект падпісаны літоўскай кампаніяй-інвестарам і Клімавіцкім раёнам

16 января 2018

За паўтара года тут абавяжуцца пабудаваць завод па вытворчасці мяса індычкі поўнага цыкла. Пачынаючы ад вырошчвання да паглыбленай перапрацоўкі. Яго максімальная магутнасць складзе амаль 15 тысяч тон прадукцыі за год. Пры агульным аб'ёме інвестыцый каля 50 мільёнаў рублёў. Вытворчасць дасць больш як 100 новых рабочых месцаў раёну. Інвестара прыцягнулі льготныя ўмовы вядзення бізнесу ў паўднёваўсходніх раёнах.

Віктар Некрашэвіч, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама: "Парадку 30 ферм па гадоўлі маладняка і перапрацоўчае прадпрыемства менавіта па глыбокай перапрацоўцы сваёй прадукцыі. Гэта эксклюзіўная прадукцыя - і паўфабрыкаты, і прадукцыя вэнджання".

На думку спецыялістаў, адкрыццё такой вытворчасці дасць новы імпульс для развіцця паўднёва-ўсходняга раёна.