Новы этап у развіцці міжнародных адносін Мінскай вобласці і кітайскага Чунцына

1 августа 2019

Напрыканцы 2020 года ў цэнтральным рэгіёне з'явіцца пасёлак з азіяцкім каларытам. Пагадненне аб  стратэгічным  супрацоўніцтве падпісалі сёння намеснік губернатара Мікалай Рагашчук і сакратар  камітэта  Камуністычнай  партыі Тан Чуань.

Драўляныя будынкі  кітайскага  пасёлка  будуць  адлюстроўваць  архітэктурныя  асаблівасці ўсходняй краіны: рэльефныя  выявы, каменныя пліты, чырвоныя ліхтары. Праект прэзентавалі замежныя госці. Кітайскі гарадок размесціцца ў раёне Кургана Славы. А ў Чунцыне ўзвядуць  беларускі міні-горад. На ста гектарах кітайскага сельскагаспадарчага тэхнапарка  з'явяцца  копіі Нясвіжскага замка, Івянецкага Чырвонага касцёла, Мінскай гарадской ратушы.

Акрамя таго, сёння падпісалі  мемарандум  паміж Чунцынам і Мінскім раёнам. Сумесныя  інавацыйныя  праекты абмяркуюць напрыканцы жніўня на міжнароднай выставе ў Кітаі.