Новыя трэнды ў вытворчасці мэблі

30 января 2020
Яшчэ адзін напрамак, які развіваюць у свабоднай эканамічнай зоне «Мінск», - дрэваапрацоўка. Прадпрыемствы гэтага сектара таксама нацэленыя на экспарт.  Сярод актуальных напрамкаў - Расія, Казахстан, Чэхія, Германія, а таксама Канада. Пра запатрабаванасць прадукцыі гаворыць і той факт, што заводы працуюць кругласутачна і без выхадных. У распрацоўцы офіснай мэблі ўдзельнічаюць не толькі беларускія, але і італьянскія дызайнеры. 

Усяго за дваццаць гадоў працы свабоднай эканамічнай зоны «Мінск» было пабудавана сорак два заводы ў сталіцы і цэнтральным рэгіёне. Замежныя кампаніі інвеставалі звыш двух мільярдаў долараў.