Новыя тэхналогіі ўкараняюць у палях

23 июля 2018

Новыя тэхналогіі ўкараняюць у палях: за падрыхтоўкай глебы пад сяўбу азімых спецыялісты аграрнага сектара змогуць сачыць анлайн. Датчыкі назірання ўсталююць на рухавіках трактароў. Яны і будуць трансляваць у рэальным часе працу сельгастэхнікі. Чатыры дзясяткі сучасных абсталяваных цягачоў ужо гатовы выехаць у палі. Яшчэ сотню закупяць у гаспадаркі вобласці. У найбліжэйшыя дні Беларусь выйдзе на першы мільён тон збожжа. У цэнтральным рэгіёне пакуль убрана 40 000 гектараў.