Новыя праекты ў АПК абмяркоўвалі 26 лістапада падчас візіту губернатара цэнтральнага рэгіёна Аляксандра Турчына ў Лагойскі раён. Там пачалі будаваць вялікі малочны комплекс на тысячу галоў, які пашырыць магчымасці сельгаспрадпрыемства СК "Лагойскі". Як адзначылі спецыялісты, аграпрамысловы комплекс Мінскай вобласці выходзіць на новы ўзровень развіцця, дзе адна з асноў атрымання прыбытку - вытворчасць і перапрацоўка малака. Гэта стане магчымым дзякуючы новым малочна-таварным фермам, палепшаным умовам утрымання жывёл, а таксама інавацыям у жывёлагадоўлі. У планах новага аб'екта атрымліваць 11 тысяч кілаграмаў малака за год на адну карову, што значна вышэй за сярэдні ўзровень па краіне. Такога выніку можна дасягнуць у тым ліку і дзякуючы добрай кармавой базе.
У наступным годзе ў Мінскай вобласці ўзвядуць 17 новых такіх аб'ектаў. Пра перспектывы жывёлагадоўлі і развіццё малочнай галіны больш падрабязна глядзіце ў нядзелю, 28 лістапада, у праграме "Навіны. Цэнтральны рэгіён" на тэлеканале "Беларусь 1". Час эфіру 11:40.













