Новыя прапановы па пастаўцы і перапрацоўцы нафты на беларускіх НПЗ абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці

8 Сакавіка 2020
Новыя прапановы па пастаўцы і перапрацоўцы нафты на беларускіх НПЗ напярэдадні абмяркоўваліся ў Палацы Незалежнасці.  Кіраўнік дзяржавы правёў рабочую сустрэчу з новым віцэ-прэм'ерам Юрыем Назаравым, якія курыруе нафтахімію,  і старшынёй канцэрна Белнафтахім Андрэем Рыбаковым. Апошні адказвае за дэталёвую прапрацоўку схем пастаўкі сыравіны, альтэрнатыўнай расійскай, уключаючы пробныя, пілотныя кантракты, напрыклад, танкерамі з Нарвегіі. Тэма дыверсіфікацыі і энергетычнага суверэнітэту зараз для Беларусі  прыярытэтная.


Альтэрнатыўныя пастаўкі нафты

Нагадаем, тэма паставак альтэрнатыўнай сыравіны абвастрылася з пачатку года, пасля таго як насуперак міжурадаваму пагадненню Расія стала недапастаўляць на беларускія НПЗ да паўтара мільёна тон штомесяц. Камень спатыкнення - так званыя прэміі кампаніям. Зараз пастаўкі нафты па сусветнай цане без іх ажыццяўляе шэраг незалежных расійскіх кампаній. Таксама ў лютым на беларускіх заводах была перапрацавана партыя якаснай нафты з Нарвегіі, у сакавіку - анансаваны пастаўкі лёгкай нафты з Азербайджана.