Новыя правілы фарміравання цэн

2 февраля 2015

У Беларусі на гэтым тыдні пачнуць дзейнічаць новыя правілы фарміравання цэн. Паводле рашэння Мінэканомікі і Мінгандлю, такі парадак не распаўсюджваецца на тарыфы паслуг юрасоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія дамінуюць на таварных рынках. Таксама рэгулятары прыбралі норму мінус 5%. Цэны будуць стварацца па курсе Нацбанка. Пры гэтым цэнаўтварэнне на лекі, медтэхніку захавае свой парадак у адпаведнасці з указам Прэзідэнта.