Аб новых палажэннях у сістэме дзяржзакупак будуць гаварыць сёння на чарговым пасяджэнні грамадскай прыёмнай ЕЭК, якая пройдзе ў анлайн-фармаце. На парадку - абмеркаванне актуальных пытанняў забеспячэння доступу прамысловых тавараў дзяржаў ЕАЭС да муніцыпальных дзяржзакупак у сувязі з уступленнем у сілу новых правіл. Таксама ў фокусе ўвагі прадстаўнікоў дзяржорганаў і дзелавых колаў увядзенне еўразійскага рэестру прамысловых тавараў дзяржаў Саюза, падыходы краін да лічбавізацыі закупачнай дзейнасці і развіццё электронных магазінаў для працы з дзяржзакупкамі ў малых аб'ёмах.
У першы дзень пасяджэння грамадскай прыёмнай ЕЭК у Еўразійскі рэестр уключана 6 таварных пазіцый беларускай кампаніі, якая займаецца вытворчасцю матэрыялаў і тэхнікі для дарожнай разметкі.













