Новыя перамогі ПВТ. Беларуская распрацоўка зноў сярод найлепшых стартапаў Нью-Ёрка

21 января 2019

Рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій - кампанія Juno - трапіла ў спіс самых лепшых тэхналагічных стартапаў Нью-Ёрка па версіі партала The Tech Tribune. Дадатак беларускіх распрацоўшчыкаў – адзін з галоўных у перавозцы пасажыраў: больш за 300 тысяч паездак за тыдзень, і ўжо вясной Juno з'явіцца ў штаце Нью-Джэрсі. Галоўнае канкурэнтнае адрозненне - якасць і камфорт, як пасажыра, так і вадзіцеля.

Заснавальнікі стартапа - Тальман Марка і Ігар Магазіннік, ім належыць і яшчэ адна беларуская распрацоўка - Viber. Вясной 2017 года Juno выкупіў гігант па перавозках пасажыраў - кампанію Gett. Платформай ужо карыстаюцца ў 100 гарадах Еўропы і ЗША.