Новыя мадэлі пасажырскай і грузавой тэхнікі прапануе Мінскі аўтазавод

15 августа 2017

Новыя і ўдасканаленыя мадэлі пасажырскай і грузавой тэхнікі прапануе Мінскі аўтазавод. Адну з навінак - аўтобус на прыродным газе стандарту Еўра 6 - зараз тэсціруюць у Іране. Тэхнічны апгрэйд праходзяць і школьныя аўтобусы, з улікам працы ў сельскай мясцовасці яны стануць больш праходнымі, а салон больш зручным для дзяцей. Акрамя таго, МАЗ распрацаваў і найноўшыя мадэлі гарадскога транспарту, у якіх прадугледжаны шэраг опцый для маламабільных пасажыраў і людзей са слабым зрокам або сляпых.

У перспектыве Мінскі аўтазавод гатовы прапанаваць і новыя мадэлі тэхнікі для перавозкі пасажыраў у аэрапортах.