Новыя кантракты на пастаўку ў Расію беларускіх трактароў

4 августа 2014
Падчас візіту дэлегацыі з Тамбова на Мінскі трактарны завод было падпісана некалькі кантрактаў на пастаўку ў Расію беларускіх трактароў. Падчас гэтай сустрэчы кіраўнік вобласці адзначыў высокую якасць нашага абсталявання і эфектыўнасць яго выкарыстання на расійскіх прасторах.

Таксама бакі абмеркавалі пытанне аб супрацоўніцтве ў сферы гандлю. Візіт дэлегацыі Тамбоўскай вобласці ў Беларусь працягваецца.