Новыя гарызонты беларуска-кітайскага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва

15 августа 2018

Бізнесмены з правінцыі Цзянсі зацікаўлены ў інвесціраванні ў будаўніцтва свінагадоўчага комплексу і камбікормавага завода ў Барысаўскім раёне. Дзелавыя ініцыятывы абмяркоўвалі падчас наведвання прадпрыемстваў, якія могуць прапанаваць свае паслугі інвестарам з Кітая. Дзякуючы экалагічна чыстай зоне і высокай якасці кармоў, свініна з Беларусі можа ў перспектыве заняць нішу ў сегменце прадукцыі прэміум-класа на рынку КНР.

Акрамя таго, сёння бізнесмены з КНР прэзентуюць турыстычны і эканамічны патэнцыял правінцыі Цзянсі. Заўтра ж плануецца наведванне індустрыяльнага парку "Вялікі камень".