Новую лінію па выпуску корпусной мэблі сёння запусціла прадпрыемства "Івацэвічыдрэў"

13 августа 2020
Такім чынам наладжаны поўны вытворчы цыкл - ад перапрацоўкі круглага бярвення да выпуску мэблі. Прадпрыемства - адно з найбуйнейшых у дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі. І найстарэйшых: праз 2 гады яно адзначыць стогадовы юбілей. Нягледзячы на ўзрост кампаніі, на вытворчасці самае сучаснае абсталяванне. Усяго ў арганізацыі працуюць каля тысячы чалавек. І для кожнага імкнуцца стварыць камфортныя ўмовы працы.