Новы будынак філіяла Банка развіцця Рэспублікі Беларусь адкрыўся ў Віцебску

10 августа 2017

Аб'ект пабудаваны "з нуля". Банк развіцця актыўна фінансуе праекты ў вобласці. Фінансавы інстытут уклаў у эканоміку рэгіёна больш як 353 мільёны рублёў крэдытных рэсурсаў. Падтрымку знайшлі праекты тэхнічнага пераўзбраення і стварэння сучасных вытворчых магутнасцяў у перапрацоўчай прамысловасці, развіцця матэрыяльнай базы сельскай гаспадаркі. У прыярытэце таксама падтрымка малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. У рамках уласнай праграмы Банк развіцця прафінансаваў у рэгіёне больш як 120 інвестпраектаў.

Сацыяльныя праекты - адмысловы кірунак дзейнасці Банка развіцця. Сёння прэзентавалі кнігу-альбом "Культурная спадчына Беларусі", якая была выдадзеная дзякуючы фінансаванню банка.