Новы кірунак у АПК Беларусі - у Мінскай вобласці працягваецца будаўніцтва комплексу па вытворчасці мяса індычкі

20 сентября 2021
Новы кірунак у АПК Беларусі. У Мінскай вобласці працягваецца будаўніцтва найбуйнейшага ў краіне комплексу па вытворчасці мяса індычкі. Праект у Капыльскім раёне рэалізуе агракамбінат "Дзяржынскі". На старце тут будуць вырабляць 6 тысяч тон прадукцыі, а з часам  у тры-чатыры разы больш. Зараз узводзяць  птушнікі і цэхі перапрацоўкі. У перспектыве - гэта і 500 новых рабочых месцаў.  Адначасова на адной з дзеючых вытворчасцяў агракамбіната выпускаюць прадукты з індычкі для вывучэння попыту пакупнікоў. Само мяса лічыцца дыетычным. Новы комплекс зможа насыціць ім унутраны рынак, прапаноўваючы індычку і на экспарт.  

Сам праект па вытворчасці мяса індычкі рэалізуецца пры крэдытнай падтрымцы Банка Развіцця Беларусі. Вытворчасць пачне выпускаць прадукцыю ўжо наступнай восенню.