Дубровенскія льнаводы завяршылі будаўніцтва новага сховішча. Пад дах, які надзейна абароніць атрыманы ўраджай ад дажджу і снегу, увосень пакладуць 3 000 тон ільнотрасты. Штогод найбуйнейшае прадпрыемства па выпрацоўцы льновалакна ў краіне - Дубровенскі льнозавод - перапрацоўвае 12 000 тон сыравіны. Пры гэтым наяўныя сховішчы мясцілі не больш за 8 000 тон. Астатняе льновалакно ад непагадзі ў міжсезонне ратавалі пад брызентам. Новае сховішча пабудавалі за кошт уласных сродкаў і крэдытных рэсурсаў.
Анатоль Басянкоў, дырэктар Дубровенскага льнозавода: "Увесь стары льнозавод мы задзейнічалі. Робім там паглыбленую перапрацоўку. А гэта стужка часаная, матэрыял тэкстыльны робім, вацін робім. Гэта бяруць у Расію. Стужка часаная - гэта Латвія і Румынія. Вось гэта нам і дазваляе мець дадатковую выручку, дадатковы прыбытак".
Лён дубровенскія льнаводы апрацоўваюць на плошчы звыш 2 000 гектараў. Сёлета на палях з'явіліся навінкі ад беларускіх селекцыянераў - гатункі "талер" і "рубін".
Новае сховішча на 3 000 тон ільнотрасты
9 июля 2020













