Навінкі розных пладовых і ягадных культур вучоных-аграрыяў Інстытута пладаводства НАН Беларусі

18 августа 2021

Услед за Мядовым Спасам беларусы рыхтуюцца адзначыць і Яблычны. Ужо заўтра ў храмы па ўсёй краіне панясуць плады новага ўраджаю. Дарэчы, разнастайнасцю смаку сёлета парадуюць як раннія, так і познія сарты яблыкаў. 

А над навінкамі розных пладовых і ягадных культур працуюць нашы вучоныя. Так, у моду ўваходзяць калонападобныя дрэвы, кампактныя кавуны і духмяныя расліны. Пра карысць  аграрнай навукі - з Самахвалавіч рэпартаж Аляксея Кандраценкі. 

Пакуль у хлебаробаў Мінскай вобласці ўборка збожжавых, у садовых гадавальніках Інстытута пладаводства Акадэміі навук свая сезонная работа. Дзякуючы акуліроўцы - гэта спосаб прышчэпкі дрэў - ужо праз год маладыя расліны стануць саджанцамі. Спецыялісты ўсё робяць строга ў пэўныя дні і пры пэўнай тэмпературы. 

Зрэшты, не ўсе садоўнікі-аматары імкнуцца да вялікіх ураджаяў. Для некаторых важная эстэтыка і прыгажосць. Адзін з актуальных трэндаў тут - каланавідныя яблыні. У такіх кампактных дрэў няма звыклага тоўстага ствала і кроны, яны, як калоны, імкнуцца ўвысь. 

Нямала арыгінальных назваў і сярод навінак Інстытута агародніцтва Акадэміі навук. Узяць салодкі перац "Маг" ці цыбулю-парэй "Войт". Адной толькі капусты 14 сартоў, морквы і буракоў - 5. 

Сярод многіх папулярных культур, якія вырошчваюць як ў цяпліцах, так і у адкрытым грунце - таматы. Іх 24 сарты і гібрыды. 

Адначасова ўдасканальваюцца тэхналогіі вырошчвання бахчавых культур. Некаторыя фермеры адводзяць для іх па 10 гектараў. Астраханскім кавунам ягады, напрыклад з Мінскага раёна, не канкурэнты. Яны кампактныя, а галоўнае - салодкія. У гэтым можна будзе пераканацца праз некалькі тыдняў. Сезон збору беларускага кавуна і дыні традыцыйна ў верасні.