Навінкі беларускай тэхнікі паказаў МАЗ на Comtrans-2013 у Маскве

11 сентября 2013

Найбуйнейшы аўтафорум адкрыўся ў расійскай сталіцы ўчора. Беларусы паказалі 10 грузавікоў і аўтобусаў. 13 000 адзінак тэхнікі ўжо прадалі, пры гэтым 80% - на экспарт. Больш за палову экспарту ідзе ў Расію. Аднак у арбіту інтарэсаў МАЗа ўключаецца ўсё больш краін далёкага замежжа.


Кампанія таксама прэзентавала аўтобус з рухавіком на метане. Яшчэ адна цікавая навінка - гэта самазвал МАЗ, які ўжо завуць новым эфектыўным рашэннем для будаўнічага комплексу. Таксама ў Маскве дэманструюцца баявы аўтамабіль спартыўнай каманды Мінскага аўтазавода і машына тэхнічнага суправаджэння. Яны ўдзельнічалі ў міжнародных гонках Шаўковы шлях.