Найноўшая распрацоўка нашых машынабудаўнікоў чакае адпраўкі ва Украіну

10 апреля 2013

Новыя рынкі пакараюць не толькі карыстальнікі, але і вытворцы беларускіх аўтамабіляў. Найноўшая распрацоўка нашых машынабудаўнікоў – партыя прынцыпова новых мадэляў спецтэхнікі – чакае адпраўкі ва Украіну. У ёй выкарыстаныя ноу-хау, якія не толькі эканомяць паліва, але і зніжаюць  страты збожжа пры перавозцы. Аўтацягнікі адаптавалі спецыяльна пад запыты ўкраінскіх аграрыяў. І ўжо гэтым летам  гэтыя машыны будуць вывозіць з палёў  Украіны семкі і кукурузу.


Пётр Петрышэнка, вядучы інжынер-канструктар упраўлення галоўнага канструктара Мінскага аўтамабільнага завода:  Перад намі была пастаўлена задача стварыць  уласную платформу для Украіны. Кантракт на пастаўку вырашаўся на ўрадавым узроўні. Пасля заканчэння ўборачнай кампаніі  яны змогуць перавозіць кантэйнеры і іншыя грузы, якія возяць па ўсёй Украіне.


Новая беларуская машына добра сябе паказала на міжнародных выставах. Распрацоўшчыкі прадумалі эканамічны расход паліва, вялікую грузападымальнасць і магчымасць заезду зерневоза на любы элеватар. Гэтым ужо зацікавіліся ў Расіі і Казахстане.