Нацыянальны паварот у Азію як новы пункт росту нашай эканомікі. Аб гэтым на пляцоўцы Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў гаварылі аналітыкі, прадстаўнікі дзяржорганаў і бізнес-супольнасці. Важна ўзмацніць сваю прысутнасць на рынках гэтага перспектыўнага рэгіёна. Акрамя таго, ёсць усе перадумовы, каб зацікавіць азіяцкіх калегаў. Гэта лагістыка, якасць прадукцыі і, вядома, рэпутацыя надзейнага партнёра.
Важным вынікам семінару стане стварэнне на пляцоўцы БІСД пастаянна дзеючай дыскусійнай тэматычнай экспертнай платформы - своеасаблівага клуба аднадумцаў.













