Новая рэдакцыя Падатковага кодэкса станоўча паўплывала на дзелавы клімат у Беларусі

13 сентября 2019
Новая рэдакцыя Падатковага кодэкса, якая была прынята летась у снежні, станоўча паўплывала на дзелавы клімат у Беларусі. Такое меркаванне выказала сёння ў Магілёве дырэктар бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў Жанна Тарасевіч. Прадстаўнікі бізнесу, Міністэрства па падатках і зборах, парламентарыі, а таксама навукоўцы абмеркавалі, як на практыцы рэалізуюцца нормы абноўленага Падатковага кодэкса і што можна ўдасканаліць.

Мэта пасяджэння ў Магілёве - пачуць кіраўнікоў прадпрыемстваў, парламентарыяў, навукоўцаў, прадстаўнікоў органаў улады па пытаннях падаткаабкладання і пры неабходнасці прыняць рашэнне аб рабоце над змяненнямі і дапаўненнямі ў дзеючае заканадаўства.