Новая праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

12 августа 2014
Новая праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу сёння стартавала ў Мінску. Яе рэалізацыю забяспечвае Беларускі банк развіцця. Першапачатковы аб'ём сродкаў - 300 млрд. рублёў. Праграма пашырае доступ бізнесу да фінансавых рэсурсаў і гарантуе адраснасць падтрымкі. Гэта дазволіць пашырыць і ўмацаваць унутраны рынак за кошт развіцця прыватнага прадпрымальніцкага сектара і акажа падтрымку імпартазамяшчэнню.

Падчас рэалізацыі праграмы будзе ісці і маніторынг яе эфектыўнасці, і аналіз развіцця крэдытаваных прадпрыемстваў… У сваю чаргу Банк развіцця, акрамя ужо існуючых партнёраў, чакае далучэнне іншых прадстаўнікоў банкаўскай сістэмы, а таксама Сусветнага банка.