Новая грань "Вялікага каменя".

18 декабря 2018

У беларуска-кітайскім індустрыяльным парку сёння пачалося будаўніцтва сумеснага цэнтра супрацоўніцтва ў сферы навукова-тэхнічных дасягненняў. Па сутнасці, гэта творчая бізнес-прастора для стартапаў, дзе самыя прагрэсіўныя ідэі будуць навідавоку ў буйных міжнародных карпарацый. А гэта рэальная магчымасць заручыцца іх фінансавай падтрымкай. Узвядзенне цэнтра аплаціць кітайскі бок. Завяршыць будаўніцтва плануюць ужо ў канцы наступнага года.

Афіцыйная рэгістрацыя 40-га і 41-га рэзідэнтаў парка адбудзецца ў пятніцу. Варта адзначыць, што некаторыя з удзельнікаў індустрыяльнага горада сёлета пачалі вытворчасць. Сярод іх - прадпрыемства па выпуску суперкандэнсатараў для электробусаў, завод LED-прадукцыі, беларуска-кітайская кампанія "МАЗ-Вейчай" выпусціла тэставую партыю дэталяў для рухавікоў. У наступным годзе працуючых вытворчасцяў у "Вялікім камені" будзе не менш як 2 дзясяткі.