Стратэгія працы з замежнымі партнёрамі замацаваная ў перспектыўным плане Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў якасці вядучага кірунку. Сёння кіраўнік палаты Уладзімір Улаховіч канстатаваў, што з лістапада мінулага года Беларусь нарошчвае экспартныя пастаўкі. Важна замацаваць гэтую тэндэнцыю. Прапанаваны новы фармат прасоўвання прадукцыі пасродкам сустрэч беларускіх прадпрыемстваў з гандлёва-эканамічнымі саветнікамі пасольстваў, якія акрэдытаваныя ў Беларусі і ў Маскве. У гэтым спісе 55 краін, гатовых весці дыялог з кіраўніцтвам беларускіх прадпрыемстваў.
Гэты год прынёс беларускім прадпрыемствам каля 80 пагадненняў і кантрактаў. Іх значная доля прыпала на новыя рынкі Афрыкі. Паўднёва-Усходняй Азіі і Лацінскай Амерыкі. Перспектыўным названы таксама рынак Бразіліі. Так, у сераду, 29 лістапада, Сан-Паўлу прыме Беларуска-бразільскі бізнес-форум.













