Новая эканамічная зона можа з'явіцца на карце Беларусі

22 января 2013
Больш чым сто кіламетраў звяжуць Лельчыцкі раён з Мазырскім. На трасе з'явіцца 4 станцыі, 25 мастоў і 2 пуцеправоды. План будаўніцтва пададуць на разгляд ураду да кастрычніка. Дагэтуль Лельчыцкі раён не меў чыгуначных зносін, хоць з'яўляецца самым вялікім у краіне па плошчы і валодае велізарным прамысловым патэнцыялам. Тут вядзецца распрацоўка гранітнага радовішча. Штогод нарыхтоўваецца да дзесяці тысяч кубаметраў лесаматэрыялаў. На долю раёна прыпадаюць і вялікія паклады торфу, бетанітавых глін і бурых вуглёў. Будаўніцтва чыгункі дасць штуршок да іх асваення.